Касцёл Святога Іосіфа (Валожын) Mm Bbng f a inbak0 V0
| Славутасць | |
| Касцёл Святога Іосіфа | |
Касцёл Св. Іосіфа з брамай-званіцай | |
| 54°05′22″ пн. ш. 26°31′41″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | Беларусь |
| Горад | Валожын |
| Канфесія | Каталіцызм |
| Епархія | Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
| Архітэктурны стыль | класіцызм |
| Архітэктар | А. Касакоўскі |
| Заснавальнік | І. Тышкевіч |
| Будаўніцтва | 1806—1815 гады |
| Стан | дзеючы |
|
Касцёл Святога Іосіфа | |
| | |
Касцёл Святога Іосіфа — помнік архітэктуры класіцызму, размешчаны на плошчы Свабоды ў цэнтры Валожына.
Змест
- 1 Гісторыя
- 2 Архітэктура
- 3 Крыніцы
- 4 Спасылкі
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Пабудаваны па праекце А. Касакоўскага[1] на месцы старога драўлянага кляштарнага касцёла, які згарэў у 1815 г. У 1864 г. зачынены расійскімі царскімі ўладамі і перабудаваны пад праваслаўную царкву. У 1921 г. храм зноў стаў каталіцкім. Пасля Другой сусветнай вайны царкву зачынілі па загаду савецкіх улад. У будынку знаходзілася вытворчае памяшканне, размяшчаліся склады. Вернуты каталікам у канцы XX ст.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Касцёл уяўляе сабой манументальны цагляны прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Трохнефавы, перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі. На галоўным фасадзе — порцік дарычнага ордара з шасцю пастаўленымі на кубічныя цокалі калонамі і трохвугольным франтонам. У нішах некалі стаялі велічныя скульптуры евангелістаў.
Інтэр'ер храма прасторны і напоўнены святлом. Галоўны алтар асвячоны ў імя Святога Іосіфа, маюцца яшчэ чатыры алтара паменш, захаваўся арган. Пад хорамі размяшчаўся сямейны магільны склеп Тышкевічаў, дзе быў пахаваны і заснавальнік храма І. Тышкевіч.
Побач з касцёлам асобна размешчана брама-званіца. Масіўная трохпралётная аркада з фігурнымі контрфорсамі па баках. У арках брамы навешаны тры бронзавыя званы.
- Старыя выявы касцёла

Касцёл, 2-я пал. XIX ст.

Касцёл, пач. XX ст.

Касцёл і званіца, пач. XX ст.
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. — Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя, [1986—1988].
- С. Н. Мащенко «Минск и окрестности»; Минск «Вышэйшая школа» 2008
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касцёл Святога Іосіфа (Валожын)- Касцёл Святога Іосіфа (Валожын) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Касцёл Святога Іосіфа (Валожын) на сайце Radzima.org