Эльвіра Уладзіміраўна Герман T L_rezep QDSsdgG Ffj hu DBAe5 I#E%2319AaRr
| | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Поўнае імя | Эльвіра Уладзіміраўна Герман | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Дата і месца нараджэння |
9 студзеня 1997 (22 гады)
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Грамадзянства |
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Клуб | СК ФПБ | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
| IAAF | 282638 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Асабістыя рэкорды | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародныя медалі |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||
Эльвіра Уладзіміраўна Герман (нар. 9 студзеня 1997) — беларуская лёгкаатлетка. Спецыялізуецца ў бегу з бар'ерамі. Чэмпіёнка Еўропы (2018). Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа.
Змест
- 1 Дасягненні
- 2 Асноўныя вынікі
- 3 Зноскі
- 4 Спасылкі
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Сярэбраная прызёрка летніх юнацкіх Алімпійскіх гульняў 2014 года ў Нанкіне ў бегу на 100 метраў з бар’ерамі з вынікам 13,38.
Чэмпіёнка Еўропы сярод юніёраў 2015 года ў Эскільстуне ў бегу на 100 метраў з бар’ерамі з вынікам 13,15.
Чэмпіёнка свету сярод юніёраў 2016 года ў Быдгашчы ў бегу на 100 метраў з бар’ерамі з вынікам 12,85[2].
13 мая 2018 ў французскім Манжэроне прабегла 100 метраў з бар’ерамі за 12,73 сек., устанавіўшы асабісты рэкорд[3]. 9 жніўня 2018 Эльвіра Герман стала чэмпіёнкай Еўропы ў бегу на 100 м з бар’ерамі, у фінале кантынентальнага форуму ў Берліне беларуска паказала вынік 12,67 сек, у фінішным створы апярэдзіўшы дзвюх саперніц з Германіі[4], таксама яна ўстанавіла нацыянальны рэкорд (U-23).
Эльвіра Герман — уладальніца звання «Узыходзячая зорка» 2018 года па версіі Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі. Таксама яна з’яўляецца самай маладой спартсменкай, якой удалося стаць чэмпіёнкай Еўропы ў бегу на 100 метраў з бар’ерамі за ўсю гісторыю кантынентальных спаборніцтваў[5].
Асноўныя вынікі[правіць | правіць зыходнік]
| Год | Турнір | Месца правядзення | Дысцыпліна | Месца | Вынік |
|---|---|---|---|---|---|
| 2014 | летнія юнацкія Алімпійскія гульні 2014 | Нанкін, Кітай | 100 м з/б | 13,38 | |
| 2015 | Чэмпіянат Еўропы сярод юніёраў | Эскільстуна, Швецыя | 100 м з/б | 13,15 | |
| 2016 | Чэмпіянат Еўропы | Амстэрдам, Нідэрланды | 100 м з/б | 16-е (1/2) | 13,18 |
| Чэмпіянат свету сярод юніёраў | Быдгашч, Польшча | 100 м з/б | 12,85 CR | ||
| 2017 | Чэмпіянат Еўропы ў памяшканні | Бялград, Сербія | 60 м з/б | 11-е (1/2) | 8,57 |
| Чэмпіянат Еўропы сярод моладзі | Быдгашч, Польшча | 100 м з/б | 12,95 | ||
| Чэмпіянат свету | Лондан, Вялікабрытанія | 100 м з/б | 19-е (1/2) | 13,16 | |
| Летняя Універсіяда | Тайбэй, Тайвань | 100 м з/б | 13,17 | ||
| 2018 | Чэмпіянат свету ў памяшканні | Бірмінгем, Вялікабрытанія | 60 м з/б | 10-е | 8,06 |
| Чэмпіянат Еўропы | Берлін, Германія | 100 м з/б | 12,67 | ||
| 2019 | Чэмпіянат Еўропы ў памяшканні | Глазга, Вялікабрытанія | 60 м з/б | 8,00 |
Зноскі
- ↑ http://noc.by/ii-evropeyskie-igry/team/ — Национальный олимпийский комитет Республики Беларусь.
- ↑ Списочный состав национальной и сборной команды Республики Беларусь по лёгкой атлетике на 2017 год
- ↑ zviazda.by
- ↑ zviazda.by
- ↑ zviazda.by
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эльвіра Уладзіміраўна Герман
| Гэта пачатак артыкула пра лёгкаатлета. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
|