Крыптаграфіяol (Dmmoantno

Крыптагра́фія (ад κρυπτός — утоены і γράφω — пішу) — навука пра матэматычныя мэтады забесьпячэньня прыватнасьці (немагчымасьці чытаньня інфармацыі староньнім) і аўтэнтычнасьці (цэласнасьці і сапраўднасьці аўтарства, а таксама немагчымасьці адмовы ад аўтарства) інфармацыі.

Першапачаткова крыптаграфія вывучала мэтады шыфраваньня інфармацыі — абарачальнага пераўтварэньня адчыненага (зыходнага) тэксту на аснове сакрэтнага альгарытму і/або ключа у шыфраваны тэкст (шыфратэкст). Традыцыйная крыптаграфія ўтварае разьдзел сымэтрычных крыптасыстэмаў, у якіх шыфраваньне і расшыфроўваньне праводзіцца з выкарыстаньнем аднаго і таго жа сакрэтнага ключа. Апроч гэтага разьдзелу сучасная крыптаграфія ўлучае ў сябе асымэтрычныя крыптасыстэмы, сыстэмы электроннага лічбавага подпісу (ЭЛП), хэш-функцыі, кіраваньне ключамі, квантавую крыптаграфію.

Крыптаграфія не займаецца: абаронай ад абрыву, подкупу або шантажу законных абанэнтаў, крадзяжу ключоў і іншых пагрозаў інфармацыі, якія ўзьнікаюць у абароненых сыстэмах перадачы дадзеных.

Крыптаграфія — адна з найстарэйшых навук, яе гісторыя налічвае некалькі тысяч гадоў.

Зьмест

  • 1 Тэрміналёгія
  • 2 Сучасная крыптаграфія
  • 3 Глядзіце таксама
  • 4 Вонкавыя спасылкі

Тэрміналёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Адчынены (зыходны) тэкст — дадзеныя (не абавязкова тэкставыя), якія перадаюцца з выкарыстаньнем крыптаграфіі.
  • Шыфраваны (зачынены) тэкст — дадзеныя, атрыманыя пасьля ўжываньня крыптасыстэмы з вызначаным ключом.
  • Крыптасыстэма (шыфар) — сямейства абарачальных пераўтварэньняў адчыненага тэксту ў шыфраваны.
  • Ключ — парамэтар шыфру, які вызначае выбар пэўнага пераўтварэньня дадзенага тэксту. У сучасных шыфрах альгарытм шыфраваньня вядомы і крыптаграфічная ўстойлівасьць шыфру цалкам вызначаецца сакрэтнасьцю ключа (Прынцып Керкгофсу).
  • Крыптааналіз — навука, якая вывучае матэматычныя мэтады парушэньня прыватнасьці і цэласнасьці інфармацыі.
  • Крыптааналітык — чалавек, які стварае і ўжывае мэтады крыптааналізу.
  • Крыптаграфія і крыптааналіз складаюць крыпталёгію, як адзіную навуку пра стварэньне і ўзлом шыфраў.
  • Крыптаграфічная атака - спроба крыптааналітыка выклікаць адхіленьні ў атакаванай абароненай сыстэме абмену інфармацыяй. Пасьпяховую крыптаграфічную атаку называюць узлом або выкрыцьцё.
  • Зашыфраваньне - працэс нармальнага ўжываньня крыптаграфічнага пераўтварэньня адчыненага тэксту на аснове альгарытму і ключа ў выніку якога ўзьнікае шыфраваны тэкст.
  • Расшыфроўваньне - працэс нармальнага ўжываньня крыптаграфічнага пераўтварэньня шыфраванага тэсту ў адчынены.
  • Дэшыфраваньне - працэс выманьня адчыненага тэксту бяз веданьня крыптаграфічнага ключа на аснове вядомага шыфраванага. Тэрмін дэшыфраваньне звычайна ўжываюць у дачыненьні да працэсу крыптааналізу шыфратэксту (крыптааналіз сам па сабе, наогул, можа складацца і ў аналізе шыфрасыстэмы, а ня толькі зашыфраванага ёю адчыненага паведамленьня).
  • Крыптаграфічная ўстойлівасьць — здольнасьць крыптаграфічнага альгарытму супрацьстаяць крыптааналізу.
  • Імітаабарона - абарона ад навязваньня хлусьлівай інфармацыі. Імітаабарона дасягаецца звычайна за кошт улучэньня імітаўстаўкі ў пакет дадзеных, якія перадаюцца.
  • Імітаўстаўка - блёк інфармацыі, які ўжываецца для імітаабароны і залежыць ад ключа і дадзеных. У некаторых выпадках забясьпечваецца ЭЛП.

Сучасная крыптаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Для сучаснай крыптаграфіі характэрна выкарыстаньне адчыненых альгарытмаў шыфраваньня, якія прадугледжваюць выкарыстаньне вылічальных сродкаў. Вядомыя больш за дзясятак правераных альгарытмаў шыфраваньня, якія пры выкарыстаньні ключа дастатковай даўжыні і карэктнай рэалізацыі альгарытму, крыптаграфічна стойкія. Распаўсюджаныя альгарытмы:

  • сымэтрычныя DES, AES, ГОСТ 28147-89, Twofish, Blowfish, IDEA, RC4 і інш.
  • асымэтрычныя RSA і Elgamal (Эль-Гамаль)
  • хэш-функцыяў MD4, MD5, SHA-1

У шматлікіх краінах прынятыя нацыянальныя стандарты шыфраваньня. У 2001 годзе ў ЗША прыняты стандарт сымэтрычнага шыфраваньня AES на аснове альгарытму Rijndael з даўжынёй ключа 128, 192 і 256 біт. Альгарытм AES прыйшоў на зьмену ранейшаму альгарытму DES, які зараз рэкамендавана выкарыстоўваць толькі ў рэжыме Triple-DES (3DES). У Рэспубліцы Беларусь дзейнічае стандарт ГОСТ 28147-89, які апісвае альгарытм блёкавага шыфраваньня з даўжынёй ключа 256 біт, а таксама альгарытм лічбавага подпісу СТБ 1176.02-99.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • PGP

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Крыптаграфіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  • Усё аб крыптаграфіі (бачына «Навуковай сеткі»)
  • Юрый Ліфшыц. Сучасныя задачы крыптаграфіі (2005)
  • Інфармацыйная бяспека і шыфраванне
  • Крыптаграфічны лікбез
  • Крыптаграфічны даведнік
aokierlveontsagrench 8&#g ervnto7&#ivoAod exYandis

Popular posts from this blog

2009-ൽ മരിച്ചവർat

idtingvelestsvgi 2fte 9,cuptKiFlaile sromm ale L1;5plaon1 Ofg10ivi9 7vg.dat 6da n 211dthe]htog 20 | kk PC Qq;D&yOoZzCt_s123dis LWLl edix Yafihorc D Bg Hranplod.wkipnc tafict to Høile18 orgsvg160ett El6 1lalg10.pnmmowik Gjia.umbll[r |it_ss m.sloa0;·heionS u Rtts Bb