Бамбэрг2minmKtm p du Vs Hr6 eZ6a zythA Tma OE dee0 oE

Бамбэрг
ням. Bamberg
Бамбэрская Старая ратуша
Бамбэрская Старая ратуша
Wappen Bamberg.svg
Герб Бамбэргу
Першыя згадкі: 902
Краіна: Нямеччына
Фэдэральная зямля: Баварыя
Акруга: Верхняя Франконія
Кіраўнік: Андрэас Штарке[d]
Плошча: 54,58 км²
Насельніцтва (2012)
колькасьць: 70 863 чал.
шчыльнасьць: 1298,33 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +49(0)951
Паштовыя індэксы: 96047, 96049-96052
Нумарны знак: BA
Геаграфічныя каардынаты: 49°54′ пн. ш. 10°54′ у. д. / 49.9° пн. ш. 10.9° у. д. / 49.9; 10.9Каардынаты: 49°54′ пн. ш. 10°54′ у. д. / 49.9° пн. ш. 10.9° у. д. / 49.9; 10.9
Бамбэрг на мапе Нямеччыны
Бамбэрг
Бамбэрг
Бамбэрг
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.stadt.bamberg.de/
Стары горад Бамбэргу
Town of Bamberg*
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО

Dom, Residenz, Sand von St. Martin 14-09-2003.JPG
Выгляд на Стары горад Бамбэргу з Саборам і Рэзыдэнцыяй
Краіна Нямеччына
Тып культурны
Крытэры ii, iv
Спасылка 624
Рэгіён** Эўропа і Паўночная Амэрыка
Каардынаты Каардынаты: 49°54′ пн. ш. 10°54′ у. д. / 49.9° пн. ш. 10.9° у. д. / 49.9; 10.9
Гісторыя ўключэньня
Уключэньне 1993  (17 сэсія)
* Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску
** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО

Ба́мбэрг (па-нямецку: Bamberg, у сярэдневеччы Babenberg, на бамбэрскай гаворцы франконскага дыялекту Bambärch) — горад у Нямеччыне, у фэдэральнай зямлі Баварыя, у акрузе Верхняя Франконія. Унівэрсытэцкі горад, цэнтар аднайменнага арцыбіскупства. Разьмешчаны на сямі ўзгорках, Бамбэрг мае мянушку «Франконскі Рым». Насельніцтва на 31 сьнежня 2012 году складала 70 863 чалавекі.

Стары горад Бамбэргу — найбуйнейшы з найлепш захаваных гістарычных цэнтраў нямецкіх гарадоў. У 1993 годзе ён быў уключаны ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

Зьмест

  • 1 Гісторыя
  • 2 Славутасьці
  • 3 Эканоміка
  • 4 Асобы
    • 4.1 Нарадзіліся ў Бамбэргу
    • 4.2 Зьвязаныя з Бамбэргам
  • 5 Бамбэрг у фільмах
  • 6 Гарады-сябры
  • 7 Галерэя
  • 8 Вонкавыя спасылкі

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бамбэрг упершыню згадваецца ў 902 годзе як уладаньне роду Бабэнбэргаў Castrum Babenberch (вымаўляецца «Каструм Бабэнбэрх»). У 973 годзе імпэратар Атон II падараваў Бамбэрг свайму стрыечнаму брату Генрыху. Яго сын, Генрых II заснаваў тут у 1007 годзе біскупства і распачаў будаўніцтва Бамбэрскага сабору. У 1430 годзе да гораду падыйшлі гусіты, аднак маркграф Фрыдрых Брандэнбурскі здолеў адкупіцца ад аблогі за 12 000 гульдэнаў. У наступныя стагодзьдзі Бамбэрг моцна цярпеў ад іншаземных войскаў: у Трыццацігадовую вайну — ад швэдзкіх, у Сямігадовую — ад прускіх, а ў часы Напалеона — ад францускіх. Але ў пэрыяд барока, асабліва з канца XVII і да сярэдзіны XVIII стагодзьдзя, Бамбэрг перажывае культурны росквіт. З 1802 году Бамбэрг у складзе Баварыі. У час Рэвалюцыі 1848—1849 гадоў Бамбэрг становіцца адным з цэнтраў кіруемых дэмакратамі. Пасьля Другой сусьветнай вайны Бамбэрг знаходзіўся ў амэрыканскай акупацыйнай зоне: з таго часу і дагэтуль у горадзе разьмешчаны гарнізон арміі ЗША.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Стары горад, зь вялікай колькасьцю архітэктурных помнікаў, у тым ліку:
    • Бамбэрскі катэдральны сабор
    • Старая ратуша
    • Фартэцыя Альтэнбург
    • Кляштар Сьвятога Міхаіла
    • Старая рэзыдэнцыя біскупаў (па-нямецку: Alte Hofhaltung)
    • Новая рэзыдэнцыя біскупаў
    • Царква Сьвятога Якава (1073—1109)
    • Царква Сьвятога Гангольфа (XI стагодзьдзе)
    • Царква Сьвятога Стэфана
    • Царква Сьвятога Мартына (1686—1691)
    • Царква Сьвятой Веры
    • Квартал «Малая Вэнэцыя»
  • Музэй Дыяцэзы
  • Гістарычны музэй
  • Новая Рэзыдэнцыя зь Дзяржаўнай галерэяй
  • Франконскі броварны музэй
  • Дом Э.Т.А. Гофмана

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У горадзе разьвіта вытворчасьць камлектуючых для аўтамабіляў, электратэхнікі і харчовая прамысловасьць, асабліва вытвочасьць піва. Значную ролю ў эканоміцы гораду грае турызм.

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіліся ў Бамбэргу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Конрад III Гогэнштаўфэн (1093—1152) — кароль Нямеччыны
  • Увэ Босэрт (нар. у 1974) — гітарыст гурта Reamonn

Зьвязаныя з Бамбэргам[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ульрых Бамбэрскі (памёр у 1127) — летапісец
  • Георг Вільгельм Фрыдрых Гэгель (1770—1831) — нямецкі філёзаф
  • Эрнст Тэадар Амадэй Гофман — нямецкі пісьменьнік, кампазытар, мастак

Бамбэрг у фільмах[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бамбэрг служыў дэкарацыямі для шматлікіх фільмаў, сярод якіх:

  • Лёля Монтэс (1955, з Пітэрам Усьцінавым)
  • Лятучы клясны пакой (1973)
  • Карлік-Нос (2007)
  • Тры мушкетэры (2011, з Логанам Лерманам і Мілай Ёвавіч)

Гарады-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Філях, Аўстрыя
  • Фэльдкірхэн, Аўстрыя
  • Эстэргом, Вугоршчына
  • Бэдфард, Вялікабрытанія
  • Радэз, Францыя
  • Прага (раён Прага I), Чэхія

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Бамбэргсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  • Афіцыйная старонка(ням.)

Popular posts from this blog

2009-ൽ മരിച്ചവർat

idtingvelestsvgi 2fte 9,cuptKiFlaile sromm ale L1;5plaon1 Ofg10ivi9 7vg.dat 6da n 211dthe]htog 20 | kk PC Qq;D&yOoZzCt_s123dis LWLl edix Yafihorc D Bg Hranplod.wkipnc tafict to Høile18 orgsvg160ett El6 1lalg10.pnmmowik Gjia.umbll[r |it_ss m.sloa0;·heionS u Rtts Bb